Восенню 2025 года ў Гродне на вуліцах Антонава і Гарнавых уладкуюць дзве новыя велапаласы. Аб гэтым паведамілі ў праграме «Тыдзень» на СТВ.

Нагадаем, што з 1 верасня ў Правілы дарожнага руху ўступаюць змены, якія ў першую чаргу датычацца веласіпедыстаў і карыстальнікаў электрасамакатаў. Цяпер хуткасць руху абмежаваная, а на пешаходных пераходах неабходна спешвацца.

На электросамакатах дазваляецца развіваць хуткасць да 25 км/г толькі па веладарожках, а па тратуарах і пешаходных дарожках — не больш за 10 км/г. Калі вага прылады перавышае 35 кг, карыстацца тратуарам забаронена.

Для падзелу патокаў пешаходаў, веласіпедыстаў і карыстальнікаў электрычных сродкаў перасоўвання ствараюцца спецыяльныя велапалосы. Гэта частка праезнай часткі, якая аддзеленая ад яе разметкай або знакамі. Веладарожкі ж фізічна аддзеленыя ад праезнай часткі, напрыклад, бардзюрам або траўнікам.

У старой частцы горада знайсці месца для веладарожак складана. ДАІ шукае кампрамісы, таму і з’яўляецца новая веларазметка.
— Запланавана ўладкаванне велапалос на ўчастках ад вуліцы Антонава да вуліцы Пралетарскай, а таксама ад кальцавой развязкі Гарнавых да перасячэння вуліц Савецкіх Пагранічнікаў і Вольгі Соламавай. Гэтыя ўчасткі выбраны з-за высокай інтэнсіўнасці руху веласіпедыстаў і карыстальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці, а таксама дастатковай шырыні тратуараў для ўнясення змяненняў, — распавёў інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Артур Панасевіч.