У Гродне абмяркоўваюць новы этап будаўніцтва сучаснага фізкультурна-аздараўленчага комплексу з тэніснымі кортамі. Новы аб’ект можа з’явіцца на вуліцы Палявой.
Будучы спартыўны комплекс размешчаны ў гісторыка-культурнай зоне катэгорыі «1» — у гістарычным цэнтры Гродна. Перад рэалізацыяй праекта спецыялісты правядуць ацэнку яго ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Пасля гэтага пройдуць грамадскія абмеркавання.
Вельмі доўгае будаўніцтва
Будаваць корты ў гэтым месцы пачалі яшчэ ў 2010 годзе. Па плане, яны павінны былі стаць першым прыватным спартыўным аб’ектам у Гродна. Таксама тут хацелі пабудаваць кафэ. Калі верыць фатаграфіях «Яндэкс.Карты» і Гродзенскага форуму, пляцоўка была цалкам закінута ўжо ў 2011−2012 гадах.
Потым нейкі час выкарыстоўвалі пляцоўку для гонак на картынгах. Апошнія гады яна пустуе. У сакавіку 2022 года на ацэнку кошту недабудаваных тэнісных кортаў планавалі накіраваць 1 тысячу рублёў, а пасля ацэнкі — выставілі на продаж.

Справа зрушылася з мёртвай кропкі
І вось пра корты ў Каложскім парку загаварылі зноў. Аб тым, што праект новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу распрацаваны, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.
Праект уключае ў сябе ўзвядзенне:
- тэнісных і стрытбольных пляцовак,
- гасцявых дамоў,
- навесаў для адпачынку,
- паркоўкі для легкавых аўтамабіляў,
- інжынерных сетак і сістэм ацяплення,
- добраўпарадкавання вакольнай тэрыторыі

«Асноўная задача праекта — актыўнае выкарыстанне вылучанага ўчастка і яго добраўпарадкаванне, што пазітыўна адаб’ецца на развіцці гарадской інфраструктуры і здаровым ладзе жыцця жыхароў», — паведамляецца ў Telegram-канале Гродзенскага гарвыканкама.
Праўда, не ўдакладняецца, хто будзе займацца ўзвядзеннем новага комплексу — прыватны інвестар або будаўніцтва будзе ісці за бюджэтныя грошы.