Дзень горада ў Гродне адзначаць 5 і 6 верасня. У праграме — адкрыццё новай пліты на «Алеі кіно» і некалькі фестываляў: сыру, кветак і ліхтарыкаў. Хэдлайнер святочнага канцэрта — расійская выканаўца Марыя Краймбрэры.
5 верасня
Святкаванне дня горада пачнуць з ускладання кветак да брацкай магілы ў парку Жылібера. У гэты ж дзень на «Алеі кіно» адкрыюць новую пліту. Увечары ў Швейцарскай даліне пройдзе фестываль ліхтарыкаў.
6 верасня
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Леніна. Дзень пачнуць з «Сырнага фестывалю». На вуліцы Дзяржынскага правядуць фестываль кветак. На Нёмане будзе шоу ад флайбардыстаў - спартсменаў, якія на спецыяльнай дошцы паднімаюцца над вадой.
Дзень горада завершаць святочным канцэртам. Хэдлайнер — расійская спявачка ўкраінскага паходжання Марыя Краймбрэры. Сярод найбольш вядомых песень Марыі: «Падабаецца жыць», «Сталася восень», «Мне так пашанцавала» і «Мне так добра».
Чытайце таксама: У Гродне пройдзе фестываль сыра: якая праграма і хто выступіць на сцэне?