Дадатак «Бaa» стварыла каманда з Гродна, Мінска і Баранавічаў. Ён дапамагае спраўляцца са стрэсам і бессанню.
«Твар» дадатка — баранчык Баа. Ён прапануе разам вырашыць цяжкасці з засынаннем, стрэсам і трывожнасцю. У адзін шэраг з гэтымі праблемамі паставілі СДУГ — сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці. Лічыцца, што ў яго няма лячэння.
«Ты ж ведаеш, што калі не атрымліваецца заснуць, трэба «лічыць авечак»? Я стаў такім папулярным, што не паспяваю да ўсіх дабегчы, каб мяне пералічылі). Усё таму, што ў мільёнаў людзей па ўсім свеце праблемы са сном («, — адзначае баранчык.
Дадатак заснаваны на метадзе палісенсорной рэлаксацыі (метад зняцця стрэсу, заснаваны на адначасовым уздзеянні на некалькі сэнсарных сістэм чалавека — Hrodna.life). Там ёсць наступныя рэжымы:
- Паліхромная колерарытматэрапія,
- Кіраванае дыханне з сінхранізацыяй шуму хваль,
- Сінтэзаваныя мелодыі фону-шум хваляў, які дапамагае вярнуць увагу,
- Метад Power Nap для аптымальнай працягласці сеансаў (кароткі сон, які дапамагае хутка аднавіць сілы),
- Дэсенсібілізацыя і перапрацоўка рухам вачэй (хвалі ствараюць стэрэа-эфект, прымушаючы вашы вочы рухацца з боку ў бок).
Для працы з дадаткам спатрэбяцца навушнікі, пры жаданні - VR. Сеанс займае 7−30 хвілін.
Зрабіла дадатак каманда «AMM — PharmGroup» — агенцтва медыцынскага маркетынгу і рэкламы.
Чытайце таксама: «Камуніздзіць — не класна». У Гродне на шоперы надрукавалі карту славутасцяў, якую распрацоўваў Hrodna.life