Герою Сацыялістычнай працы Марыі Абабкавай паставяць на могілках помнік за кошт Гродзенскай ЖКГ.

У Беларусі за бюджэтныя грошы ставяць надмагільныя помнікі на магілах Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы. Гэта рэгулюе пастанову Міністэрства ЖКГ ад 5 красавіка 2013 г. № 8.

Зараз рыхтуюць праект па вырабе і ўстаноўцы надмагільнага помніка. Яго скончаць у сярэдзіне жніўня. Помнік будзе вышынёй да 1,8 метра. Яго зробяць з чорнага граніту з бюстам з бронзы. Будзе надпіс з бронзы.

Марыя Аляксандраўна Абабкава — перадавік савецкай тэкстыльнай вытворчасці, прадзільшчыца Гродзенскага танкасуконнага камбіната. У 1960-м годзе стала Героем Сацыялістычнай Працы. Памерла 22 снежня 2024 года ў Гродне.

Чытайце таксама: На Праванабярэжнай у Гродне з’явіцца рэкрэацыйная зона