Апублікавалі праект забудовы мікрараёна Грандзічы-14 і 16. Згодна з планам, у квартале з’явяцца жылыя дамы, дзіцячы сад, школа, магазіны і кафэ. Праект забудовы вынеслі на грамадскае абмеркаванне.
Плануецца, што ў квартале пабудуюць 21 дом вышынёй ад 8 да 10 паверхаў. З’явіцца дзіцячы сад больш чым на 300 месцаў і школа на 800 месцаў. Адкрыюць магазіны, кафэ, філіял банка, ЖЭС, цырульню і аптэкі.


Тэрыторыю квартала добраўпарадкуюць. Там зробяць паркоўкі, закрытыя смеццевыя і спартыўныя пляцоўкі. Плануюць стварыць безбар’ернае асяроддзе для маламабільных людзей.
Праект забудовы вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Яно пройдзе з 21 ліпеня па 4 жніўня 2025 года.
Вынікі грамадскага абмеркавання апублікуюць на сайце Гродзенскага гарвыканкама да 18 жніўня.
Чытайце таксама: Парк з фортам, школа з басейнам і шматпавярховыя стаянкі. Што будзе ў наступных кварталах мікрараёна Грандзічы