У Гродне адкрыта 276 вакансій і 441 працоўных месцаў для прыбіральшчыкаў. Іх шукаюць як для памяшканняў, так і для тэрыторый. Іх не хапае і ў дзяржаўных установах тыпу каледжаў і заводаў, і прыватных накшталт ТРК «Triniti». Як правіла, для працаўладкавання хопіць агульнай базавай або сярэдняй адукацыі.

У Гродзенскай вобласці на 2 ліпеня ёсць 23 517 свабодных працоўных месцаў. Яшчэ ў жніўні 2024 год лічба складала 19 925. Гэта значыць, недахоп вырас на 18%.

Сярэдні заробак на стаўку складзе 700-900 рублёў. На паўстаўкі прыйдзецца здавольвацца 400 рублямі. Ёсць вакансіі і на 0,25 стаўкі — супрацоўнік атрымае 200 рублёў. Больш за ўсіх плаціць Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей — 1300 рублёў – і Гродзенскі завод па ўтылізацыі і механічнай сартаванні адходаў (да 1523 рублёў).

У Гродзенскай СДЮШАР № 3 абяцаюць 800-850 рублёў і прэміі згодна з заканадаўствам. “Дабраном” за 1150-1450 рублёў шукае “мабільнага” прыбіральніка адразу на некалькі кропак. На “Белпошце” супрацоўніка з заробкам 218-236 рублёў пасля трох месяцаў працы чакае павышэнне на 10%.

У СШ № 7 шукаюць сезоннага касільшчыка травы. На “Цветліт” шукаюць двух прыбіральшчыкаў памяшкання ў цэху — з інваліднасцю па слыху. Яны атрыма.ць гнуткі рэжым і пакой у інтэрнаце.

Ёсць і вакансіі для мыйшчыка-прыбіральніка рухомага саставу ў Аўтобусны парк Гродна. Яго завабліваюць “годнай і своечасовай заработная платай” два разы на месяц, поўным сацпакетам і медыцынскай страхоўкай. Дастойная зарплата, дарэчы, складае 1050 рублёў.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці нестае больш як тысячы вадзіцеляў. Каго шукаюць і пры чым тут «дыскрэдытуючыя падставы»?