“Першая прыватная Дысцілярня” адкрыла на Савецкай плошчы кропку “Сідравы домік” з сідрам “Siempre Festivo”. Ёсць і закускі, якія спалучаюцца з сідрам. На дно куфля змясцілі прадказанне. Падпісчыкаў Instagram чакае зніжка.
-У Гродне сёння адкрыўся ўтульны домік, дзе вас чакае сапраўдны сідр на разліў! Натуральны, з соку прамога адціску, з лепшых яблыкаў, па старадаўнім класічнаму рэцэпце ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Напой, які не пакіне абыякавым! – пішуць стваральнікі 20 чэрвеня.
Ёсць шэсць відаў сідру – яблычны паўсухі, яблычны паўсалодкі, яблычна-вішнёвы, яблычна-грушавы, яблычны «Прасэка» і яблычны з мятай «Махіта». Кошт – 300 мл за 9 рублёў.


Установа працуе з 12.00 да 23.00, у святочныя дні – да 00.00.
Першай прыватнай Дысцілярне споўнілася шэсць гадоў. Яны робяць сідр у Верцялішках Гродзенскай вобласці. “Мы з’яўляемся аднымі з лідараў сярод вытворцаў высакаякасных сідраў, выпрацоўваемых па тэхналогіі, набліжанай да той, што склалася стагоддзямі, на аснове перапрацоўкі айчыннай сыравіны — яблыкаў”, – пішуць яны пра сябе.
Ацэнка сідру ў сацыяльнай сетцы для аматараў піва untappd.com – 3.4. Беларускі піўны блогер Алекс Лейт ацэньваў сідр на 2,1-2,4 балы.
Чытайце таксама:


