У чэрвені на вуліцы Дамброўскага, 60 устанавілі новую дзіцячую пляцоўку коштам 18 тыс. руб. Праз тыдзень на пляцоўцы выбілі плот, сапсавалі падшыпнікі і пакінулі ўвагнутасць на горцы, паведамляе «Гродна Плюс».
Супрацоўнікі міліцыі лічаць, што гэта не выпадковасць, а вандалізм. У міліцыі шукаюць тых, хто гэта зрабіў. Пляцоўку агарадзілі, каб дзеці не атрымалі траўмы.
Гэта не першы такі выпадак, адзначаюць супрацоўнікі УЖРЭП. На вуліцы Багуцкага, 2 вандалы адкруцілі балты з дзіцячых арэляў.
Чытайце таксама: На вуліцы Томіна пачалі абнаўляць дзіцячую пляцоўку пасля звароту грамадзян