Новае месца ад кавярні «Varka» з’явіцца на вул. 1 Мая, 7 — побач з лютэранскай кірхай. Адкрыццё анансавалі ў Instagram. «Рыхтуем для вас максімальна атмасфернае і прыгожае месца для вячорак», — абяцаюць уладальнікі.

«Varka» — гэта сетка з 87 кавярняў у Беларусі. У Гродне гэта будзе ўжо трэцяя «Varka». Яшчэ дзве працуюць на Курчатава і Калючынскай.

Канцэпцыя ўключае кавярню з выпечкай, дэсертамі і сытнымі перакусамі. Таксама ёсць фарматы кавярні самаабслугоўвання.

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна