Драўляны склад 1910 года пабудовы выставілі на аўкцыён. Такая інфармацыя з’явілася на сайце Таварнай біржы. Там можа з’явіцца аб’ект гандлю ці забеспячэння.

Склад аднапавярховы, драўляны. Яго дах пакрыты бляшаным насцілам. Плошча склада — 81,6 кв. м.

Пераможца аўкцыёну зможа размясціць у будынку аб’ект для аптовага гандлю, матэрыяльна-тэхнічнага харчовага забеспячэння, а таксама нарыхтовак і збыту прадукцыі.

Таргі адбудуцца 30 чэрвеня. Стартавая сума лота — 7,6 тыс. руб.

Дрэва — матэрыял, які моцна залежыць ад знешніх фактараў. На даўгавечнасць драўляных хат уплываюць умовы надвор’я, пажары і вільгаць. Пры гэтым у Гродне ёсць прыклады, калі старажытныя драўляныя дамы ўдавалася не толькі захаваць, але і ператварыць у турыстычны аб’ект. Так зрабілі з Гродзенскім лямусам, які пабудавалі яшчэ ў XVIII стагоддзі. Лямус знаходзіўся ў аварыйным стане, але ў 2016 годзе спецыялісты з Польшчы пачалі яго аднаўляць.

Падчас рэстаўрацыі адрэмантавалі фундамент, замянілі прагнілыя і састарэлыя дэталі, з будынка выдалілі ўсё лішняе і неаўтэнтычнае, замянілі дах. З 2019 году доступ на тэрыторыю адкрыты для турыстаў. Перыядычна туды водзяць экскурсіі.

Чытайце таксама: Радуньскую ешыву прадалі на аўкцыёне — раней там хацелі зрабіць турыстычны комплекс для паломнікаў