З’явілася праграма мерапрыемстваў у Гродне, прысвечаных Дню Незалежнасці Беларусі. Святкаваць пачнуць яшчэ 2 ліпеня, а ў асноўны дзень, 3 ліпеня, чакае канцэрт на плошчы Леніна, рэканструкцыя вызвалення горада і феерверк. Сярод хэдлайнераў у гэты раз не будзе артыстаў з Расіі - выступяць «Песняры» і беларускія блогеры.
2 ліпеня
Цырымонія ўрачыстага адкрыцця дзіцячай амбулаторыі ў мікрараёне Фолюш.
3 ліпеня
- 10.30−11.00 — «Шэсце пакаленняў» (Сацыялістычная, Дзяржынскага);
- 11.00−11.30 — урачысты мітынг «Краіна цудоўных людзей» (плошча Леніна);
- 11.00−18.00 — выстава службовай тэхнікі (плошча Тызенгаўза, Дзяржынскага);
- 11.30−12.00 — цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам (парк Жылібера);
- 12.00−24.00 — святочны канцэрт «Краіна творчых людзей» (плошча Леніна). На мітынгу і на працягу дня выступяць:
- Ганна Благава (Мінск),
- Герман (Мінск),
- творчыя калектывы Гродна,
- музычны тэатр «Рада» (Гродна),
- кавер-гурт «Без цукру» (Гродна),
- 21.30 і 23.10 — беларускія блогеры і спевакі: Улад Кабякоў, Дзім Дзімыч, Улька Пулька, Анджыліша,
- 22.00 — ВІА «Песняры» (Мінск),
- кавер-гурт «Чылі» (Мінск) — танцавальная праграма.
- 10.00−24.00 — рэстаран пад адкрытым небам (плошча Леніна);
- 14.00−16.00 — народнае ўскладанне кветак да помніка савецкім воінам і партызанам (парк Жылібера);
- 20.00−20:30 — ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Вызваленне Гродна» (даліна ракі Гараднічанкі, вуліца Ажэшкі);
- 22.55−23.00 — акцыя «Спяём гімн разам!»;
- 23.00 да 23.10 — святочны феерверк.
Разнастайныя інтэрактыўныя пляцоўкі будуць размешчаны па ўсім цэнтры Гродна і будуць працаваць на працягу дня.
Чытайце таксама: У ліпені будуць вялікія выхадныя — як аплацяць бальнічныя і адпачынкі?
Рэканструкцыя вызвалення Гродна — чаму іншая дата?
Рэканструкцыю вызвалення Гродна 1944 года правядуць 3 ліпеня, хаця сам горад рэакупавалі толькі 16 ліпеня. Пастаноўка пройдзе ў Швейцарскай даліне, побач з корпусам Купалаўскага ўніверсітэта на вуліцы Леніна. Арганізатары не хаваюць: гэта працяг патрыятычнага трэнду, зададзенага ў маі старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Юрыем Караевым. Менавіта ён ініцыяваў першую рэканструкцыю — «штурм Рэйхстага» ў выкананні Палаца тэкстыльшчыкаў у Гродне.
Чытайце таксама: Саветы Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам
«Узнаўляць падзеі» ў гэты раз будуць удзельнікі ваенна-гістарычных клубаў з усёй краіны. Далучыцца могуць і жыхары Гродна — для гэтага трэба падаць заяўку і самастойна падабраць падыходзячую форму.
Паводле арганізатараў, «рэканструкцыя раскажа пра тыя дні, якія папярэднічалі вызваленню ўсёй нашай краіны. Так як заходнія землі былі вызвалены па сканчэнні аперацыі „Баграціён“». Такім чынам, у траўні Гродна было ў ролі Берліна, у ліпені паспрабуе сябе ў ролі Мінска.