Міліцыя выявіла, што жыхар Мастоўскага раёна быў «актыўным карыстальнікам чатырох дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў». У выніку яго чакае «страта добрай працы», статусу і штраф, піша «Гродзенская праўда».

Партал не ўдакладняе, ці заведзеная крымінальная справа і за што менавіта прыцягнулі мужчыну.

У міліцыі адзначылі, што наведалі найбольш буйныя прадпрыемствы, арганізацыі і навучальныя ўстановы, дзе ёсць рызыкі ўключэння ў экстрэмісцкую дзейнасць. Усіх, хто схільны да экстрэмісцкай дзейнасці, выявілі і кантралююць.

З-за чорных і шэрых спісаў у Гродне людзі сапраўды не могуць уладкавацца на працу. Яны ёсць на прадпрыемствах, у спорце і сферы культуры. Распараджэнне не прымаць на працу людзей, у якіх ёсць факт «палітычнага» пераследу, даюцца вусна.

Чытайце таксама: 3000 вакансій ёсць у Гродне. Але супрацоўнікі не могуць працаўладкавацца праз чорныя спісы