Двухпавярховы будынак з’явіцца на Гараднічанскай, 23а. Праект прадугледжвае ўзвядзенне будынка з гандлёвай залай нехарчовых тавараў. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Двухпавярховы будынак з падземным паверхам і антрэсоллю пабудуюць у межах ахоўнай гістарычнай зоны горада. У будынку будзе гандлёвая зала нехарчовых тавараў, а таксама адміністрацыйныя памяшканні.

Праект прадугледжвае добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі - яе азеляняць і ўладкуюць цвёрдае дарожнае пакрыццё. Плануецца будаўніцтва паркоўкі на 5 месцаў.

Грамадскія абмеркаванні праекту пройдуць з 11 чэрвеня па 8 жніўня. Канчатковае рашэнне па будаўніцтве аб’екта прымуць з 25 ліпеня па 12 верасня.

Чытайце таксама: Яшчэ адна новабудоўля ў гістарычным цэнтры Гродна: на Замкавай з’явіцца кафэ ці крама