З кожным годам расце колькасць ровараў і расце колькасць іх крадзяжоў, расказалі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Чым хутчэй адрэагуе гаспадар, тым вышэй шанец вярнуць скрадзенае. Што можна зрабіць?
- Адразу звярнуцца ў міліцыю. Патэлефануйце па нумары 102 або звярніцеся ў бліжэйшае аддзяленне. Удакладніце, дзе і калі адбыўся крадзеж.
- Падрыхтаваць інфармацыю. Падайце як мага больш звестак пра ровар:
- яго фатаграфію;
- серыйны нумар рамы (звычайна выбіты знізу на карэткавым вузле рамы) — яго варта сфатаграфаваць загадзя;
- асаблівыя прыкметы ровара: драпіны, налепкі, аксэсуары;
- пашпарт ровара і іншыя дакументы пра куплю (калі яны захаваліся).
- Знайдзіце сведкаў. Распытайце мінакоў, суседзяў або супрацоўнікаў бліжэйшых крамаў. Запішыце кантакты ўсіх, хто што-небудзь бачыў.
Як абараніць ровар ад крадзяжу?
- У ідэале — ніколі не пакідайце веласіпед без нагляду, нават на пару хвілін.
- Выкарыстоўвайце трывалы замак — тонкія тросікі лёгка перакусіць.
- Прышпільвайце за раму і кола да нерухомага аб’екта.
- Не захоўвайце ровар у пад’ездзе або на лесвічнай пляцоўцы — гэта не абараняе.
- Стаўце ровар у зоне відэаназірання, калі ёсць такая магчымасць.
- Здымайце ўсё здымнае: ліхтары, велакамп’ютар, помпу і г. д.
Звярніце ўвагу
Не купляйце патрыманыя веласіпеды без дакументаў - так вы можаце стаць уладальнікам скрадзенай маёмасці. За крадзеж маёмасці ў Беларусі прадугледжана адказнасць паводле арт. 205 Крымінальнага кодэкса.
Калі засталіся пытанні
Участковыя інспектары міліцыі Гродзенскай вобласці праводзяць прыём грамадзян кожную сераду:
- у сельскай мясцовасці — з 10:00 да 13:00;
- у гарадах — з 17:00 да 20:00.
Чытайце таксама: