Казашка Саіда жыве ў Беларусі больш за сем гадоў. З сям’ёй яна наведала Брэст, потым Гродна — і здзівілася таму, як жа чыста на вуліцах і ў дварах. У каментарыях да яе відэа ў TikTok беларусы паспрачаліся, звычка гэта ці менталітэт, і растлумачылі, што дворнікаў не відаць проста таму, што яны прыбіраюць вельмі рана.

«Я магу дакладна сказаць, што куды б вы ні прыехалі ў Беларусь, у які б вы горад ні прыехалі, вы не ўбачыце бруду. Гэта проста такая чысціня, усё так дагледжана, так чыста, так прыгожа, — захапляецца Саіда ў відэа, знятым на фоне гродзенскіх вуліц. — Яшчэ я вельмі рэдка сустракаю дворнікаў, якія хадзілі б, прыбіралі. (…) Гэта культура, проста культурныя, выхаваныя людзі, якія не выкінуць смецце проста так, абавязкова данясуць да урны». За дзень публікацыя сабрала больш за 250 каментарыяў.

«А што дзіўнага. Беларусы паважаюць сваю зямлю. Яны не кідаюць смецце, а даносяць да смеццевай урны, нават калі да яе далёка», — адказаў ёй адзін з каментатараў. Людзі ў каментарыях паспрачаліся, ці не смеціць — гэта звычкаж

«Я бычок нясу ў руцэ, пакуль не ўбачу смеццевы бак», — падзяліўся карыстальнік грэгар.

«Зайздрошчу моўчкі!! Але мне сказалі, што гэта не людзі, а палітыка ўрада», — падзялілася Крысціна. Шматлікія каментатары таксама лічаць, што чысціня — вынік палітыкі ўладаў. — «Не было ў Беларусі брудна НІКОЛІ, ні ў савецкі час, ні ў 90-х. Гэтак жа, як і з пераходам дарогі толькі на зялёнае святло!!!», — спрачаецца з імі Тамара.

«Беларусь гэта Еўропа. Хоць рускія кажуць, што яны таксама рускія. але гэта не так», — прызнаў Gan Smag.

Адна з каментатарак нават пацікавілася, колькі ў Беларусі каштуе жыллё.

«Дворнікі працуюць так, каб іх не бачылі»

Частка каментатараў жа ўпэўнена, што ўся справа ў дворніках і службе ЖКГ, якая «проста вельмі добра працуе».

«Выйдзіце раніцай на прагулку, у гадзін 5−6 раніцы, здзівіцеся іх колькасці) — параіў аўтарцы відэа vredyn_. — Не безліч, але іх шмат, яны працуюць раніцай так, каб іх не бачылі».

«Дворнікі прыбіраюць рана раніцай. Да абеду бывае чыста, але пасля абеду можаце ўбачыць пакеты, смецце пад вокнамі. Як і ў любой краіне ёсць культурныя людзі, а ёсць пафігісты», — растлумачыла сітуацыю Алена.

«На світанні прачнулася, падышла да акна, а там цэлая аранжавая брыгада са скрабкамі ідуць па праезнай частцы і выкалупваюць бруд паміж дарогай і бардзюрным каменем. Гэта было пасля зімы», — падтрымаў яго карыстальнік Fanta2021.

«Праз „дабрабыт“ народу і цэны, людзі не могуць сабе дазволіць, што-небудзь выкінуць! Вы спіце да 12-ці, а дворнікі з 5-ці раніцы працуюць, прыбіраючы ў 1,5 разы больш тэрыторыі, чым належыць!», — абурыўся Віталь.

Не так ужо і чыста

Некаторыя каментатары паспрачаліся з тым, што ў Беларусі паўсюль чыста. Яны паскардзіліся на смецце ў лесе і на пляжах, параілі зайсці ў двары, паглядзець пад вокнамі, схадзіць да вясковых могілак:

  • «Пад балконамі горы недапалкаў і гэта толькі пачатак, усюды свінні»,
  • «Могілкі бачылі ў вёсках, а вакол лес завалены пластыкам»,
  • «Вы напэўна не бываеце ў месцах, дзе аматары рыбалкі адпачываюць».
  • «На прыродзе перыядычна бачу пакінутае смецце. Тады мы яго збіраем і пасля адпачынку разам са сваім вывозім. Заўсёды ў машыне маю рулон смеццевых пакетаў. А вось прыпынкі каля дачаў рэальна праблема. Там заўсёды ляжаць пакеты са смеццем. Добра, што хоць у пакеты складаюцца»
  • «Віцебск брудны горад :(«

«У Беларусі чалавек — раб»

Некалькі каментатараў падкрэслілі, што чысціня — гэта адно, але пры гэтым у Беларусі затрымліваюць людзей з любой прычыны.

«А што толку ад гэтай чысціні! Ва ўладзе дыктатар, там чалавек раб, многія гадамі сядзяць у турме ні за што!», — напісаў адзін з карыстальнікаў. У адказ з ім сталі спрачацца і хваліць Лукашэнку. «І цябе знойдзем 😜😂😂😂», — напісаў яму нехта з нікам xromis7.

Чытайце таксама: «Бінга праблем са смеццем»: што пра канфлікт вакол шаурмы ў Гродне думаюць беларускія урбаністы