Андрэя Несцяровіча, уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня», асудзілі на абмежаванне волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову. Яго чакае год «хіміі».
Да суда Несцяровіч знаходзіўся ў СІЗА. Знаходжанне там было ўлічана ў выніковым тэрміне, які яму трэба будзе адбыць.
Андрэя Несцяровіча затрымалі 6 лютага. Супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі, звязаныя з пратэстамі 2020 года.
У 2023 годзе Несцяровіча судзілі па арт. 19.11 КаАП за нібыта распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён атрымаў 10 сутак арышту. Пасля на яго завялі крымінальную справу па арт. 295 ч. 2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Тады яму вынеслі прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі. У мужчыны двое маленькіх дзяцей.