Два аўтамабілі актывіста Вадзіма Саранчукова выставілі на аўкцыён на пляцоўцы «Белюрзабеспячэнне». Renault 1989 года і Opel 1998-го будуць прадаваць 27 траўня, піша Telegram-канал «Право имеют».

Судовы выканаўца — Карунас Кацярына Алегаўна.

Гродзенец Вадзім Саранчукоў - актывіст партыі БНФ, в. а. старшыні партыі. У жніўні 2024 года яго завочна асудзілі на 4 гады калоніі і штраф 24 000 рублёў (600 базавых). Яго судзілі ў Гродзенскім абласным судзе па ч.1 і ч. 2 арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Чытайце таксама: «Не быць як Бі-2». Гродзенцы распавялі, як адрэагавалі, знайшоўшы сябе ў базе МУС Расіі