Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з’явяцца гульнявы комплекс «Князь Гедымін» з горкамі, лазалкамі і арэлямі. Будуць навінкі і для дарослых.
Гульнявы комплекс дапаможа дзецям развіць фізічныя навыкі. Таксама закупяць дзве паласы перашкод для дзяцей ад 3 да 12.

На пляжы з’явяцца восем кабінак для пераапранання з дрэва з ахоўным пакрыццём. Таксама папулярнае ў гродзенцаў месца адпачынку дапоўняць:
- 67 урнаў,
- 78 лавак,
- 17 ценявых навесаў і 20 пергол (альтэрнатыва навесу).
Уся закупка абыйдзецца гораду ў 673 тысяч рублёў.
Чытайце таксама: Будуць пірсы, святло і аквапарк. У Гродне мадэрнізуюць пляж на Юбілейным