У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы Жужа, якая жыве на адной з беларускіх заправак, прыбралі ў пілотку. А ў рэпетыцыі парада ў Гродне ўдзельнічала каза з Гродзенскага заапарка.

Відэа з казой апублікавалі ў Telegram-канале Гродзенскага заапарка. На запісу бачна, што на жывёліну павесілі аптэчку. Як пазней патлумачылі супрацоўнікі заапарка, козы «шанаваліся ў партызан». Жывёлы давалі пажыўнае малако, а казёл па мянушцы Малыш перавозіў сумку з медыкаментамі. У ліпені 1944 года Малыш прыняў удзел у парадзе партызан, які прайшоў у Мінску.

Міжвольнымі ўдзельнікамі перадсвяточных акцый сталі і іншыя жывёлы. Напрыклад, сабаку Жужу, відэа з якой набіралі мільёны праглядаў у TikTok, прыбралі ў пілотку. На шыю жывёліне павязалі чырвона-зялёную стужачку.

Чытайце таксама: На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000