Навіны

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з’явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было важна ўстанавіць гэты элемент: флюгер дазваляе захаваць аўтэнтычнасць піўзавода, а таксама адсылае да года яго адкрыцця.

Флюгер для гродзенскага піўзавода вырабіў каваль Юрась Мацко. У Гродне можна сустрэць шмат работ майстра розных гадоў: гэта і флюгер на пажарнай каланчы ў выглядзе пажарнага, які хапае пеўня за хвост, і элементы дэкору ў музеі гісторыі Гарадніцы і аптэцы-музеі, і скульптура «Хлебнае дрэва» на вуліцы Дзяржынскага.

На флюгеры, вырабленым для піўзавода, майстар замацаваў дзве фігуркі. Сцяжок з годам пабудовы піўзавода — 1877, а таксама хмельную шышку. «Лісткі ў яе [шышкі — Hrodna.life] падобныя на рыбку, таму сюды арганічна ўпісаўся сімвал хрысціянства — рыба», — патлумачыў Мацко канцэпцыю флюгера ў Instagram піўзавода.

Па тэме: Святы Губерт замест камуністычнага сімвала: як паспрабавалі замяніць чырвоную зорку на Новым замку і чым гэта скончылася

На флюгеры ёсць дадатковыя элементы, якія ўраўнаважваюць канструкцыю, а вось лёгка пракручваецца на 360 градусаў. Зроблена гэта для таго, каб флюгер круціўся нават пры лёгкім ветры.

Арт-прастора, рэстараны і шоўрум: што з’явіцца ў абноўленым піўзаводзе

Рэканструкцыю піўзавода плануюць завяршыць да канца 2025 года, але для гасцей яго адкрыюць толькі ў 2026. На абнаўленне «Бровар Гродна» ужо выдаткавалі $ 4,5 млн, але для далейшых работ спатрэбіцца яшчэ $ 2,5 млн.

На тэрыторыі комплексу з’явіцца вялікі рэстаран, фуд-корт і шоўрум ад беларускіх дызайнераў. Усяго адкрыюць 16 рэстаранаў, бараў і кавярняў.

У ходзе рэстаўрацыі плануюць захаваць арыгінальны від сцен асноўнага корпуса. Ва ўнутраным дворыку зробяць пляцоўку для правядзення мерапрыемстваў, а ў падвалах з’явяцца музейныя залы, арт-прастора і сувенірныя крамы.

Чытайце таксама: Як піўзавод будзе выглядаць пасля рэканструкцыі?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025