Навіны

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай вайны. Сярод здымкаў, у тым ліку, наведванне царскай сям’ёй гродзенскага шпіталя.

Здымкі знайшліся ў Цэнтральным дзяржаўным архіве кінафотадакументаў Санкт-Пецярбурга. У Перагудава атрымалася знайсці альбом дабрачыннага санітарнага атрада Гродзенскай крэпасці, а таксама асобныя карткі з альбомаў «Император Николай II и его семья» і «Управление Северо-Западных железных дорог».

Краязнаўца мяркуе, што альбом падрыхтавалі з нагоды візіту царскай сям'і ў Гродна ў 1914 годзе. Тады падчас паездкі Мікалая ІІ на фарты, княжны Вольга і Таццяна наведалі шпіталь дабрачыннага санітарнага атраду Гродзенскай крэпасці.

«Асаблівую каштоўнасць для краязнаўцаў маюць здымкі інтэр'ераў шпіталю, размешчанага ў будынку былога банку. Большасць кадраў ідэалізаваныя і маюць пастановачную кампазіцыю, аднак часткова захавалі сапраўдную працоўную абстаноўку і багатыя на цікавыя дробязі. Напрыклад, у пакоі над ложкам вайскоўца можна заўважыць мапу тагачасных еўрапейскіх імперый альбо аднолькавыя падарункавыя паштоўкі ў руках параненых.

Здымкі Мікалая II не маюць дэталяў, якія б дазволілі лакалізаваць месца, аднак з тлумачальных подпісаў вынікае, што фотакарткі былі зроблены майстрам П.М.Гельгорам на чыгуначным вакзале Гродна падчас візіту імператара 1 лістапада 1914 г.", — напісаў на сваёй Facebook-старонцы Перагудаў.

Былы банк, дзе ў час вайны быў шпіталь, гэта будынак на сённяшняй вуліцы Леніна, 9. Цяпер там знаходзіцца штам арміі. Фатограф Гельгор быў прадстаўніком дынастыі гродзенскіх фатографаў, якая працавала ў горадзе некалькі дзесяцігоддзяў з 1896 года да канца 1930-х.

Чытайце таксама: «Горад без айчыны»: Гродна ў 1919 годзе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025