З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму.

UPD 23 траўня. Аўтамабіль Ежы Грыгенчы прадалі з аўкцыёну. У аўкцыёне на пляцоўцы “Белюрзабеспячэнне” 20 траўня ўдзельнічалі тры чалавекі. Кошт вырас на 5000 рублёў і склаў 18 078 рублёў, заўважыў Telegram-канал “Право имеют”.

Цёмна-сіні аўтамабіль – 2000 года выпуску. Ён прадаецца на пляцоўцы “БелЮрЗабеспячэнне“. Судовы выканаўца – Болтуць Наталля Іванаўна. Пачатковы кошт аўтамабіля – 13 800 рублёў. Таргі пачнуцца 20 траўня. Паводле ацэнкі на сайце av.by, ён павінен каштаваць разы ў два больш.

“Грабёж начался с имущества жены. Вот так власти ответственно хранят или специально уничтожают имущество политических оппонентов. Снимки какая была машина и что с ней сделали прилагаются. А вы люди думаете что вы покупаете и какие будут последствия. Жыве Беларусь!!!” – напісаў Грыгенча ў сацсетках. 

Машина Ежи Григенча. Фото: e-auction.by
Машына Ежы Грыгенча. Фота: e-auction.by

У лістападзе 2024 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым па чатырох крымінальных артыкулах. Яму прысудзілі шэсць гадоў у калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 тыс.рублёў).