З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Цёмна-сіні аўтамабіль — 2000 года выпуску. Ён прадаецца на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне». Судовы выканаўца — Болтуць Наталля Іванаўна. Пачатковы кошт аўтамабіля — 13 800 рублёў. Таргі пачнуцца 20 траўня. Паводле ацэнкі на сайце av.by, ён павінен каштаваць разы ў два больш.
«Грабёж начался с имущества жены. Вот так власти ответственно хранят или специально уничтожают имущество политических оппонентов. Снимки какая была машина и что с ней сделали прилагаются. А вы люди думаете что вы покупаете и какие будут последствия. Жыве Беларусь!!!» — напісаў Грыгенча ў сацсетках.

У лістападзе 2024 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым па чатырох крымінальных артыкулах. Яму прысудзілі шэсць гадоў у калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 тыс.рублёў).