У гродзенскай сінагозе знеслі ўнутраную перагародку. Фота: Іна Крайнёва, Facebook-група "Гродно"
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На змены ўнутры папулярнага турыстычнага аб’екта звярнулі ўвагу гродзенцы ў Facebook-групе «Гродно».
Аркі заклалі цэглай у два пласта і замазалі тынкоўкай у савецкія гады — так з’явіліся пустыя ўнутры перагародкі. Уваходная група сінагогі была замуравана амаль 70 гадоў. Прыбраўшы перагародкі, гэтую частку сінагогі вярнулі да аўтэнтычнага знешняга выгляду — менавіта такім ён быў у арыгінале, пасля апошняй перабудовы будынка ў 1902−1905 гг.
У пасляваенны час у будынку сінагогі размяшчаліся склады. Пазней, з 1960-х па 1991 год, тут працавалі мастацкія майстэрні. Увесь гэты час будынак паступова разбураўся. Выратаваць сінагогу ўдалося дзякуючы даху і ацяпленню — яны забяспечвалі сухасць памяшканняў.
У 1991 годзе сінагогу вярнулі яўрэйскай абшчыне. Па ўспамінах кіраўніка гродзенскай іудзейскай абшчыны Барыса Квяткоўскага, пасля перадачы сінагогі будынак быў у жудасным стане. «Шэсць грузавікоў аднаго толькі смецця вывезлі. Мазаічную падлогу вялікай залы так і не знайшлі. Цяжка было глядзець на гэта ўсё, але мы справіліся і праз гады ў сінагогу прыемна зайсці», — успамінаў Квяткоўскі.
Пасля перадачы сінагогі першая дапамога на рэстаўрацыю прыйшла з Аўстраліі. Гарвыканкам выдзеліў вялікую суму на дакументацыю і абследаванне. Былы вязень гродзенскага гета Фелікс Зандман на рэстаўрацыю пералічыў $ 10 тыс. Таксама дапамаглі многія гродзенскія прадпрыемствы: у 2010-х у рэстаўрацыю сінагогі актыўна ўключылася група кампаній «ЗОВ».
Чытайце таксама: «А дзе ў вас ешыва і сінагога?» Разам з рабінам расказваем пра знакавыя месцы занёманскай часткі Гродна
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…