Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася “нацызмам” сярод школьнікаў. Яны “зігуюць”, слухаюць музыку Трэцяга рэйха і публікуюць яго атрыбутыку ў сацсетках. Зараз з імі працуюць супрацоўнікі інспекцый па справах непаўналетніх, піша Telegram-канал “Право имеют”.
Улетку 2024 года ў Гродзенскім раёне школьнікі са Скідзеля «зігавалі» каля вогнішча пад музыку Трэцяга рэйха.
У жніўні 2024 года вучні школ Кастрычніцкага раёна ў сацыяльных сетках посцілі нацысцкую сімволіку. У верасні 2024 года гімназіст Ленінскага раёна на сваёй старонцы размясціў атрыбутыку Трэцяга Рэйха і пост «ХОЧУ БЫТЬ БАНДЕРОЙ».
Сілавікі прапануюць змагацца з імі шляхам правядзення розных “адкрытых дыялогавых пляцовак” з вядучымі палітычнымі аглядальнікамі, “правільнымі” блогерамі. А яшчэ – праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, у тым ліку – да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці і Дня народнага адзінства.
Чытайце таксама: Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»



