Макраздымак райка (рус. – радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць зрабіць парнае фота. Пазней са здымкам райка можна зрабіць ўпрыгажэнні – бранзалет, кулон, пярсцёнкі. Пары прыходзяць у студыю на спатканне і распавядаюць пра гэта ў сацсетках.
Для здымак выкарыстоўваюць спецыяльную тэхніку. Вочы падсвятляюць мяккім святлом і фатаграфуюць. На ўсё сыходзіць некалькі хвілін. Потым ідзе працэс апрацоўкі. Здымкі і іх электронныя версіі даступныя ў той жа дзень. Палотны і ўпрыгажэнні – на працягу 10 дзён.
Фота райка не робяць маленькім дзецям і хатнім гадаванцам. Ім складана некалькі хвілін захоўваць нерухомасць і глядзець у адну кропку. А яшчэ іх можа спалохаць святло.
Парнае фота райка фармату А4 абыйдзецца ў 55 рублёў. Рамка каштуе яшчэ 15 рублёў. Стыкер – 5 рублёў. Бранзалет – 25. Паляроід на індывідуальнае фота вясёлкі – 35 рублёў.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі



