У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і “дэструктыўна настроеных грамадзян”. Туды ўвайшло дзевяць чалавек. Сярод іх – толькі паўналетнія. Гэта было зроблена для прафілактыкі “экстрэмісцкіх праяў”, піша Telegram-канал “Право имеют”.
Статыстыку размясцілі ў матэрыялах УУС Гродзенскага аблвыканкама для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп за кастрычнік 2024 года.
Сілавікі адзначаюць, што актыўныя “фанаты” ў 2024 годзе не наведвалі футбольныя матчы. Правапарушэнняў з іх боку падчас правядзення мерапрыемстваў не зафіксавалі.
«У сувязі з правядзеннем комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у цяперашні час ступень экстрэмісцкай актыўнасці і радыкалізацыі футбольных фанатаў застаецца на нізкім узроўні. Інфармацыі аб нагнятанні імі абстаноўкі сярод нейтральна настроеных слаёў насельніцтва і распаўсюджвання заклікаў да актыўных радыкальных дзеянняў, а таксама сілавога супраціву дзеючай улады, не атрымана», — пісалі сілавікі.
У міліцыі перад пачаткам футбольнага сезона праводзяць прафілактыку – распавядаюць, як трэба сябе паводзіць на матчы.
За 2024 год распачалі 135 крымінальных спраў аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці, учыненых у тым годзе. Адначасова выявілі яшчэ 277 крымінальных спраў такіх «злачынстваў» мінулых гадоў. Да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП АУС Гродзенскай вобласці прыцягнулі 1557 грамадзян.
Чытайце таксама: «Нацысты — ахвяры барацьбы з іншадумствам». Хто ў Гродне набівае свастыку і як іх за гэта пераследуюць
«Нацисты — жертвы борьбы с инакомыслием». Кто в Гродно набивает свастику и как их за это преследуют



