Навіны

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана ў матэрыялах УУС Гродзенскага аблвыканкама для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп за кастрычнік 2024 года. Дакумент трапіў у распараджэнне рэдакцыі Telegram-канала «Право имеют».

Тых, хто распаўсюджваў, знайшлі сілавікі падчас маніторынгу інтэрнэту. Па выніках праверак усіх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП. Як менавіта падлеткаў пакаралі, невядома.

Таксама падлеткі шкодзілі дзяржаўнай сімволіцы, абражалі ў інтэрнэце Лукашэнку, адпраўлялі звесткі аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі ў «Беларускі Гаюн».

У тым жа дакуменце сілавікі напісалі, што ў 2024 годзе раскрылі дзейнасць групоўкі «Карательный батальон» «з беларускіх неанацыстаў».

«Указаная група запалохвала і збівала жыхароў раённага горада, планавала забойства прадстаўніка органаў улады і кіравання, а таксама падрыў аб’екта інфраструктуры. Цяпер фігуранты затрыманыя», — напісалі сілавікі.

Публічна пра дзейнасць «Карательного батальона» не паведамлялі.

У 2024 годзе да адміністрацыйнай адказнасці па арт.19.11 КаАП АУС Гродзенскай вобласці прыцягнулі 1557 грамадзян.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025