Чарачная DEHDИ. Фота: instagram.com/dendy_grodno/
Чарачная «са смакам дзяцінства» DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць, што наведвальнікі адчуюць сябе героем фільма «Бригада». У бар будуць прапускаць па ID, каб туды трапілі толькі паўналетнія.
«Гэта не проста бар, гэта партал у 90-я: яркі інтэр'ер, музыка, якая прымушае душу танцаваць, і аўтарскія настойкі, ад якіх нават бабуля ўхвальна кіўне. Чакай нас, як у 90-х чакалі новы альбом „Ласкового мая“!» — пішуць пра бар ўладальнікі.
У бары падаюць настойкі - чорная парэчка, абляпіха, лімоннік і іншыя варыянты. Назвы адсылаюць да персанажаў той эпохі. Напрыклад, «Сонік» і «Доктар Марыё». Кошт — 6 рублёў. Можна ўзяць сэт з 10 настоек за 50 рублёў.
Уладальнікі апісалі інтэр'ер: неон, плакаты з кумірамі 90-х і барная стойка з настойкамі «як з дзяцінства». На відэа з установы відаць аўтэнтычны дыван, неонавыя цытаты з «Брат 2» і тую самую прыстаўку. Граць будуць хіты 90-х і 00-х.
Побач адкрыўся рэстаран «Бекон» — там можна будзе закусіць.
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…