Навіны

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус выязджае ўвечары.

Вялікі аўтобус з кандыцыянерам, разеткамі і тэлевізарам і выязджае са слонімскага аўтавакзала ў 20:20. Згодна з раскладам ён павінны прыбываць у Беласток у 00:20, у Варшаву — у 04:50. Кошт білета не залежыць ад канчатковага пункта — 140 рублёў, аплата магчымая толькі картай. Пакуль у раскладзе рэйсы толькі па няцотных днях. Той жа самы аўтобус па няцотных днях выязджае з Ліды ў 19.00, цана білета такая ж.

З Гродна ў Варшаву штодзённа адпраўляецца 6−10 рэйсаў, з іх звычайна два-пяць выконвае вялікі аўтобус. Цана білета крыху большая — 150 рублёў.

Мяркуючы па паведамленнях у чатах, прысвечаных мяжы, прыехаць згодна з раскладам не атрымаецца. Актуальны час праходжання мяжы на памежным пераходзе «Брэст-Церасполь» для аўтобусаў у бок Польшчы складае каля 12 гадзін (чарга з 12−13 аўтобусаў). Гэта сітуацыя — у сярэдзіне працоўнага тыдня. У адваротным кірунку чакаць прыходзіцца менш — каля 6 гадзін.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025