Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус выязджае ўвечары.
Вялікі аўтобус з кандыцыянерам, разеткамі і тэлевізарам і выязджае са слонімскага аўтавакзала ў 20:20. Згодна з раскладам ён павінны прыбываць у Беласток у 00:20, у Варшаву — у 04:50. Кошт білета не залежыць ад канчатковага пункта — 140 рублёў, аплата магчымая толькі картай. Пакуль у раскладзе рэйсы толькі па няцотных днях. Той жа самы аўтобус па няцотных днях выязджае з Ліды ў 19.00, цана білета такая ж.
З Гродна ў Варшаву штодзённа адпраўляецца 6−10 рэйсаў, з іх звычайна два-пяць выконвае вялікі аўтобус. Цана білета крыху большая — 150 рублёў.
Мяркуючы па паведамленнях у чатах, прысвечаных мяжы, прыехаць згодна з раскладам не атрымаецца. Актуальны час праходжання мяжы на памежным пераходзе «Брэст-Церасполь» для аўтобусаў у бок Польшчы складае каля 12 гадзін (чарга з 12−13 аўтобусаў). Гэта сітуацыя — у сярэдзіне працоўнага тыдня. У адваротным кірунку чакаць прыходзіцца менш — каля 6 гадзін.
Чытайце таксама: