Навіны

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі гіганцкіх кветак, дзе-нідзе стаяць люстэркі для сэлфі, ёсць фотазона з пчоламі, кавай і плюшавым мядзведзікам. Месцы, дзе можна зрабіць цікавыя фота ў Гродне, падгледзелі ў TikTok @zatestil_grodno.

1. Кафэ «Наше место»: вул. Дарвіна, 24

Велізарная пышная арка з палявых кветак і матылькоў упрыгожвае ўваход у кафэ «Наше место» на Дарвіна. Побач паставілі тры вялізныя ружовыя шклянкі для кавы — кампазіцыя зараджае на бадзёрасць. На адным з якіх напісана: «Just drink it». Кантраст яркага дэкору з нейтральным фасадам будынка робіць зону асабліва фотагенічнай.

Крыніца: TikTok @zatestil_grodno
Крыніца: Instagram установы
Крыніца: TikTok @zatestil_grodno
Крыніца: Instagram установы

2. Angel to Angel: вул. Вялікая Траецкая, 37

Упрыгожванні ля ўваходу ў краму кветак і дэкору Angel to Angel на Вялікай Траецкай ужо сталі традыцыяй. Цяпер там усталявалі высокую шэрую канструкцыю ў выглядзе ліхтара ці будкі, упрыгожаную белымі кветкамі — падобна, яблыні — і лазой. Унутры — люстэрка з надпісам «Празднуем любовь». Фотазона атрымалася стыльнай і пяшчотнай.

3. «Прафiтроля»: вул. Савецкая, 1

Кафэ-пякарня «Прафітроля» на Савецкай таксама традыцыйна ўпрыгожвае ўваход са зменай сезонаў. Гэтай вясной там з’явіліся вялікая «мядовая» інсталяцыя: карычневая канструкцыя ў выглядзе сотаў, з якіх вызіраюць пухнатыя чмялі з крыльцамі. Паміж імі — ярка-жоўтыя кветкі і дэкаратыўны пылок. Кампaзіцыя стварае асацыяцыі з цяплом, прысмакамі і вясеннім настроем.

Фота: Instagram @vid_grodno
Фота: Instagram maria_chmel21
Фота: Instagram @vid_grodno
Фота: TikTok @zatestil_grodno
Фота: Instagram @vid_grodno

5. Jennie.T. Home: вул. Кірава, 18

Уся прыбудова з уваходам у краму прысмакаў і падарункаў Jennie.T. Home схавалася пад пышнымі аблокамі з цюлем яркіх колераў: ружовага, жоўтага, бірузовага і крэмавага. Сярод іх — дэкаратыўныя дэсерты: марозіва, макаруны і ярка-ружовы пернікавы домік з ялінкамі. Побач, як і ўзімку, сядзіць вялікі белы плюшавы мядзведзь і як бы чакае, каб з ім хто-небудзь сфатаграфаваўся.

5. ГЗК TRINITI (2 паверх)

Фотазона ад брэнда Conte на другім паверсе ГЗК Triniti — ярка-ружовы пушысты куб. Сцены і падлога пакрыты штучным мехам. Унутры — люстэрка, падыходзячае для стыльных фота ў поўны рост — такія фота дакладна дапамогуць вылучыцца ў стужцы.

Крыніца: Instagram @alhim_0221
Крыніца: TikTok @zatestil_grodno

Чытайце таксама: Дзе квітнее Гродна? Месца для прыгожых фота нанеслі на карту

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025