Навіны

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі трохдзённы інтэнсіў. Верагодна, новы фармат прадугледжвае больш працяглае і глыбокае навучанне.

Пра тое, што ў Гродне з’явіцца школа барыста, уладальнікі ўстаноў паведамілі ў сваім Instagram. Па словах арганізатараў - Вольгі і Аляксея, — іх раздражняе, што ў кавярнях працуюць людзі, якія не ўмеюць варыць каву. Гродзенцы адзначаюць, што ў асноўным курсы для барыста праводзяць у Мінску — магчымасць адправіцца на навучанне ў сталіцу ёсць не ва ўсіх. Таму і было прынята рашэнне адкрыць школу ў Гродне.

Вольга і Аляксей дадаюць, што навучанне разлічана як на навічкоў, так і на людзей, якія ўжо ўмеюць варыць каву. Мяркуецца, што пасля навучання ў гродзенцаў будзе дастаткова ведаў, каб уладкавацца ў кавярню і паказаць дастойны ўзровень.

У маі 2024 года ўладальнікі ўжо праводзілі трохдзённы курс. Тады ўдзельнікаў навучалі прафесіі з нуля. Кошт інтэнсіву склаў 150 рублёў. Згодна з Instagram-акаўнтам школы, пасля курса арганізатары ўзялі гадавы перапынак.

Дзе яшчэ ў Гродне вучаць быць барыста?

Курсы барыста праводзяць і ў адукацыйным цэнтры «Оскар» на вуліцы Паліграфістаў, 2Б. Ёсць заняткі з групай — за 32 акадэмічныя гадзіны давядзецца заплаціць 600 руб. Індывідуальнае навучанне зойме 16 акадэмічных гадзін і абыдзецца ў 1200 руб. Ёсць вольныя месцы на абодва курсы.

На барыста навучаюць і ў цэнтры «Дрэва ведаў» на Карла Маркса, 31. Курсы доўжацца да трох тыдняў, кошт навучання вар'іруецца ад 590 да 690 руб. Набор у школу ідзе зараз.

Чытайце таксама: У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025