Праца. Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Гродне ёсць амаль 600 працоўных месцаў, дзе хопіць базавай адукацыі (9 класаў). Зарабляць там можна цалкам прыстойна: ёсць вакансіі з заробкам у 2, 3 і 6 тысяч рублёў. Паглядзіце, каму гатовыя плаціць «годна».
Ад 3000 да 6000 рублёў будуць плаціць на «СаНіТрансаўта» кіроўцу, які будзе дастаўляць грузы з Беларусі ў Расію. Патрэбныя даведка, пасведчанне кіроўцы-міжнародніка, пасведчанне кіроўцы катэгорыі СЕ, чып-карта кіроўцы. Абяцаюць рэжым гнуткага працоўнага часу.
Трактарыст-машыніст з вопытам работы на кормаўборачным камбайне можа атрымліваць на ТАА «ВінерАгра» ад 2000 да 4000 рублёў. Праўда, праца часовая.
Ад 2500 да 3000 рублёў на «КСКпрамантаж» заплацяць муляру, цесляру, дарожнаму рабочаму, бетоншчыку і мантажніку. Аплата — здзельна-прэміяльная. Узамен працадаўца просіць аб дысцыплінаванасці.
Слесар-зборшчык у Гродзенскім філіяле РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» будзе атрымліваць 2000 рублёў. Пры неабходнасці вас яшчэ і навучаць. Але патрэбны 4-ы разрад.
Цэлых шэсць грузчыкаў шукаюць на «Малочны Мір». Праца ў дзве змены. Заробак — 2100−2540 рублёў. З патрабаванняў — адсутнасць запісаў у працоўнай кніжцы аб звальненні па дыскрэдытуючых падставах. Як правіла, гэта прагул або з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення.
1835 рублёў атрымае спецыяліст, які выкладвае прадукцыю «Coca-Cola». 1870 — член брыгады аб’екта хуткага абслугоўвання (рэстарана). 1400 — швачка. Ёсць і «смешныя» заробкі афіцыянта і прыбіральніка ў 300 рублёў, але, як правіла, гэта праца на 0,25 стаўкі.
Чытайце таксама: Да $ 2550 у месяц. У Гродне шукаюць начальнікаў - вось вакансіі
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…