Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды, гэта ваш шанец. У мікрараёне Фолюш прадаецца двухпакаёвая кватэра з выглядам Гродна, намаляваным проста на балконе.

Кватэра прадаецца ў доме па вуліцы Фолюш, 15/199. Жыллё знаходзіцца на высокім першым паверсе чатырохпавярховага панэльнага дома 1980 года. Усе вокны і балкон выходзяць на парк Фолюш, размешчаны на беразе Ласасянкі. Гэта частка парка зарослая, але яго як раз абяцаюць добраўпарадкаваць — як і сам мікрараён. Былая вайсковая частка па суседстве ўжо ператвараецца ў сучасны раён.

Агульная плошча кватэры — 52,1 кв. м., з іх жылая — 35,7 кв. м. У кватэры высокія столі - 2,92 м. Балкон зашклёны, санвузел — раздзельны. Кватэра пасля рамонту, гатовая да пражывання.

У кватэры чорная мэбля і светлыя сцены. Сцены аднаго з пакояў і калідора аздобленыя пад белую цэглу, з якімі цікава глядзяцца скураны канапа і крэсла. Ванна — у жыццярадаснай аранжавай плітцы.

Кошт кватэры — $ 43 тыс.

Чытайце таксама: