Кафэ хуткага харчавання Grand Bistro адкрываюць на чацвёртым паверсе ЦУМа на Савецкай, 18, дзе раней быў “Вялікі буфет”. Яно будзе працаваць штодзённа, з 10.00 да 21.00. Адкрыццё – 28 сакавіка, з 13.00.

Карыстальнік mark438_8 у TikTok апублікаваў відэа з інтэр’ерамі кафэ. Аўтар адзначыў, што час працы да 21.00 – часовы, і ў будучыні яго падоўжаць.

У каментарыях людзі абурыліся, што аб адкрыцці няма ніякай інфармацыі, і нават няма старонкі кафэ ў Instagram. “Затое якая гучная назва…😂 вось ён бізнес па-беларуску, адна назва ды і толькі”, – выказалася адна з каментатарак.

@mark438_8 GRAND BISTRO 🍀🥗 Быстрое питание в Гродно , прямо в центре! ЦУМ , Ул. Советская 18 , 4 этаж #гродно #беларусь #еда #быстроивкусно #обед ♬ DEFEATED – MAXPVNK & DJ RITMO DIVINO

У інтэр’еры кафэ – штучная зеляніна, сталы з канапамі і зялёныя крэслы. Пра апошнія ў каментарыях пажартавалі, што “іх дзесьці па зніжцы прадаюць”. Вітрынныя вокны з відам на горад захавалі, частка пасадачных месцаў будзе каля іх. Захаваюць і фармат самаабслугоўвання.

Гандлёвы дом «Нёман» у цэнтры Гродна пачалі рэканструяваць у 2023 годзе. Пасля адкрыцця ў канцы 2024 ён змяніў назву на ЦУМ. Плошчы кафэ «Вялікі буфет» да нядаўняга часу пуставалі.

Чытайце таксама: У гродзенскім ЦУМе з’явіцца фудкорт і авіясімулятар