Навіны

Усюды продажы знізіліся, а ў Беларусі выраслі. «Лідскае піва», нягледзячы на рызыкі, паказала найлепшы вынік сярод кампаній групы Olvi

Уладальнік завода «Лідскае піва» — фінская група Olvi — павялічыла продажы ў Беларусі, уклала мільёны еўра ў мадэрнізацыю і пашырыла каманду на заводзе ў Лідзе. Пра гэта стала вядома са штогадовай фінансавай справаздачы кампаніі. За год аб’ёмы рэалізацыі выраслі на 9,4% і склалі 351,3 млн літраў, а выручка — на 12,2%, да 151,5 млн еўра.

Вынікі Olvi на беларускім рынку апынуліся лепшымі, чым у Фінляндыі і краінах Балтыі, дзе таксама працуе кампанія. Пры гэтым яшчэ тры гады таму кампанія збіралася прадаць свой бізнес у Беларусі.

Прыбытак прынеслі безалкагольныя напоі

У Olvi адзначаюць, што эфектыўнасць і прыбытковасць дзейнасці «Лідскага піва» значна палепшыліся. Аперацыйны прыбытак вырас на 15,7%, да 33,4 млн еўра, нягледзячы на паслабленне беларускага рубля і геапалітычны ціск, які працягваецца.

Для параўнання: у Фінляндыі аб’ёмы продажаў Olvi скараціліся на 2%, а ў краінах Балтыі — на 2,2%. Нягледзячы на гэта, прыбытковасць у Фінляндыі вырасла амаль на 50%, а ў краінах Балтыі — на 5,9%. Такім чынам, Беларусь стала адзіным рэгіёнам з ростам як продажаў, так і выручкі.

Важнай падтрымкай для «Лідскага піва» сталі рост пакупніцкай здольнасці ўнутры краіны і ўзмацненне пазіцый уласных брэндаў, асабліва ў сегменце безалкагольных напояў, уключаючы ваду, энергетыкі і газіроўку. Для параўнання, у Фінляндыі і краінах Балтыі аб’ёмы продажаў знізіліся з-за нізкай пакупніцкай здольнасці насельніцтва і аптымізацыі асартыменту, аднак выручка расла дзякуючы павышэнню цэн і паляпшэнню вытворчай эфектыўнасці.

Акрамя таго, у 2024 годзе «Лідскаму піву» ўдалося пашырыць штат на 5,7% — да 910 супрацоўнікаў.

Добрыя вынікі нягледзячы на штрафы

У 2023 годзе «Лідскае піва» аштрафавалі на суму, роўную гадавому прыбытку кампаніі. Тады гэта паўплывала на фінансавы вынік групы. Эксперты ацэньвалі гэта як сігнал, каб Olvi пакінулі спробы прадаць беларускую кампанію.

Кампанію прадоўжылі штрафаваць у 2024 годзе: за нібыта невыкананне заканадаўства аб гісторыка-культурнай спадчыне і за самавольнае будаўніцтва.

Што з «Лідскім півам» пасля 2022 года?

Кампанія планавала сысці з беларускага рынку ў 2022 годзе, але гэта не ўдалося. Цяпер бізнес у Беларусі, як і раней, функцыянуе адасоблена ад мацярынскай структуры і фінансуецца выключна за кошт уласных даходаў. Гэта звязана з прынятай у 2022 годзе забаронай на продаж замежнай долі. Усё яшчэ захоўваюцца абмежаванні на выплату дывідэндаў мацярынскай кампаніі і продаж акцый. Прамыя інвестыцыі з Фінляндыі ў краіну не накіроўваюцца, аднак неабходныя ўкладанні — напрыклад, у абсталяванне — праводзяцца: у 2024 годзе на гэта было выдаткавана 5,7 млн еўра. «Лідскаму піву» хапае для гэтага ўласных заробленых сродкаў.


Hrodna.life — некамерцыйнае выданне, якія публікуе важныя для беларусаў навіны. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта бяспечна для вас.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025