Навіны

Сілавіка прыбралі з пасады — у Гродзенскага драмтэатра новы кіраўнік

Новым дырэктарам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра стала Вольга Багдановіч. Да гэтага яна была начальніцай аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і доўгі час працавала ў сферы культуры. Багдановіч змяніла на пасадзе былога вайскоўца Ігара Гедзіча, які фактычна разваліў трупу тэатра пасля 2020 года.

Прызначэнне прымеркавалі да Сусветнага дня тэатра. Да 2024 года Вольга Багдановіч некалькі гадоў займала пасаду намесніцы начальніка аддзела ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, раней выкладала тэатральныя дысцыпліны ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, была сцэнарысткай, рэжысёркай. Да 2015 года поўная яе цёзка публікавалася ў расійскім інтэрнэт-часопісе «Самиздат». У 2016 годзе Багдановіч стала лаўрэатам прэміі імя А.І. Дубко ў галіне культуры за ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва. Не раз выступала як галоўная рэжысёрка на гарадскіх святах, такіх як Дзень горада і Фестываль нацыянальных культур, у тым ліку ў 2024 годзе. Уваходзіла ў склад журы конкурсу «Містэр і Міс 2024», арганізаванага Гродзенскім дзяржаўным каледжам мастацтваў. У 2024 годзе ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама павіншавала Вольгу Багдановіч з атрыманнем высокай узнагароды ад Аляксандра Лукашэнкі, аднак дэталі гэтай узнагароды не ўдакладняюцца.

Вольга Багдановіч падчас узнагароджання. Крыніца: упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама

Змяніла на пасадзе сілавіка

Да Вольгі Багдановіч дырэктарам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра быў былы начальнік групы ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл, палкоўнік запасу, дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Ігар Гедзіч. Ён кіраваў тэатрам з 2012 года, пасля завяршэння 23-гадовай службы ва Узброеных Сілах.

Актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць тэатральнага калектыву пасля выбараў 2020 года. Тады частка акцёраў і рэжысёраў выказалі нязгоду з гвалтам з боку сілавікоў і фальсіфікацыяй выбараў, і заявілі пра намер далучыцца да забастоўкі. Акцёры адмаўляліся граць камедыі, пакуль на вуліцы б’юць людзей. За гэта іх пазбаўлялі зарплаты. Значная частка трупы, уклюна з галоўным рэжысёрам Генадзем Мушпертам і рэжысёрам-пастаноўшчыкам Сяргеем Курыленкам, была звольнена, некаторыя — паводле артыкула за невыкананне працоўных абавязкаў. Звальненні працягваліся і пазней. Тэатру давялося мяняць рэпертуар і шукаць новых акцёраў. Новым рэжысёрам-пастаноўшчыкам стаў Сяргей Яскевіч.

У 2023 годзе Ігар Гедзіч патрапіў пад санкцыі Польшчы супраць 365 асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.

Чытайце таксама: «Падпольным займацца цікавей». Незалежны тэатр у Гродне памёр, рэпертуар дзяржаўнага збяднеў


Hrodna.life — некамерцыйнае незалежнае выданне для гродзенцаў у Гродне і беларусаў па ўсім свеце. Падтрымайце нас, каб захаваўся незалежны і крытычны голас, які па-беларуску расказвае важныя гісторыі. Калі гэта бяспечна для вас, вы можаце перавесці нам данат праз форму ніжэй або праз зручную платформу Buy Me a Coffee.

Далучайцеся да тых, хто ўжо дапамагае! Мы працягваем працаваць дзякуючы вашай падтрымцы!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025