Новая ўстанова з’явілася ў мікрараёне Дзевятоўка на вуліцы Курчатава, 22. Кавярня належыць сетцы Varka — яшчэ адна ўстанова сеткі працуе на Калючынскай, 23.

Varka на Курчатава адкрылася 22 сакавіка. Ва ўстанове акрамя класічнай кавы прапануюць вясенняе меню. Напрыклад, напой кавава-гранатавая карамель (9,5 руб.), апельсінава-мядовы ройбуш (8,5 руб.) і латэ чылі-базілік (9,5 руб.).

Кавярня працуе з 8 раніцы да 10 вечара ў буднія дні і з 9 раніцы да 10 вечара ў выходныя.

Дзе яшчэ ў спальных раёнах горада адчыняліся кавярні?

За апошні год у Гродне назіраецца тэндэнцыя — кавярань у спальных раёнах з’яўляецца ўсё больш. Напрыклад, у верасні 2024 на Глухава адкрылася ўстанова «Колибри». Яшчэ раней, у студзені, на Курчатава пачала працу ўстанова Black Fox Coffee.

У сакавіку 2025 года ў мікрараёнах горада з’явілася адразу дзве кавярні. Першая — «Цех» у завулку Дзяржынскага. Другую, у фармаце «каля дома», адкрылі на Савецкіх Пагранічнікаў.

Выказваючыся пра «Кафейню 2707», гродзенцы адзначалі, што нават для тых устаноў, якія адкрываюцца не ў цэнтры, канкурэнцыя ўсё роўна вялікая. «Канкурэнцыя цяпер насамрэч настолькі велізарная, нават не ведаю што трэба рабіць, каб у кавярні быў дзікі прыбытак», — выказаўся адзін з гродзенцаў.