Анджэй Пачобут. Фота: press.pl
Палітзняволенаму журналісту і і лідару польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту на паўгода працягнулі рэжым ПКТ — памяшкання камернага тыпу. Ён не можа выходзіць на свежае паветра і працаваць, піша Telegram-канал «Право имеют».
25 сакавіка 2025 года прайшло роўна чатыры гады з дня затрымання Анджэя Пачобута. Кожны месяц 25 чысла яго калегі і паплечнікі праводзяць акцыі салідарнасці. Ён ведае пра іх і ўдзячны за гэта.
Анджэй Пачобут адбывае пакаранне восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго асудзілі 8 лютага 2023 года паводле арт.361 КК «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Судовыя паседжанні былі закрытымі.
Кіраўнік непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс змагла з ім сустрэцца ў 2024 годзе. Яна распавяла, што Анджэй схуднеў і выглядае дрэнна.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…