Пасля закрыцця ў сакавіку 2024 года двух пагранпераходаў на літоўска-беларускай мяжы Гродна з прыгранічнага горада ператварыўся ў тупіковы. Як следства, зніклі шоп-туры. Да такой высновы прыйшла «Наша Ніва», прааналізаваўшы рынак перавозак.
Для жыхароў Гродзенскай вобласці няма даступных варыянтаў ад перавозчыкаў.
Магчымасць паехаць у шоп-тур усё яшчэ застаецца ў жыхароў Мінска і Брэста.
Прасцей за ўсё ездзіць на шопінг брэстчанам. З горада да гэтага часу можна адправіцца ў шоп-тур мікрааўтобусамі на 15−21 месца з прычэпамі. Сярод даступных гарадоў - Беласток і Бяла-Падляска.
Раней мінчане ездзілі ў Літву. Цяпер гэтыя маршруты адмененыя. Затое жыхары сталіцы ўсё яшчэ могуць паехаць на шопінг у Беласток.
Чытайце таксама: Вільнюс заменіць Беласток? Як выглядаюць зараз шоп-туры ў Польшчу і Літву