У пачатку сакавіка ў Гродне адкрылася кавярня “Цэх”. Установа знаходзіцца на завулку Дзяржынскага, 5 і спецыялізуецца на дэсертах. Купіць кандытарскія вырабы ад “Цэха” можна было і раней, але да адкрыцця кропкі ўстанова гатавала дэсерты на вынас.

Кандытарская працуе з 2019 года. На невялікай вытворчасці рабілі розныя дэсерты: тарты, макарунсы і моці, на замову. Таксама ў “Цэха” была невялікая вітрына, дзе пакупнікі маглі купіць прадукцыю на вынас.

У сакавіку 2025 года на базе вытворчасці адкрылася кавярня “Цэх”, пра гэта ў сваім Instagram паведамілі ўладальнікі. Ва ўстанове падаюць аўтарскія дэсерты. Напрыклад, чызкейк-снікерс (12 руб.), маркоўныя пірожныя з абляпіхай (9,50 руб.) і торт п’яная вішня (10 руб.). Кандытарская спецыялізуецца на дэсертах у выглядзе рэалістычных груш і вішань – страва абыдзецца ў 12 руб.

З напояў апроч класічнай кавы ў «Цэх» падаюць матчу з бергамотам і грушай (8 руб.) і аўтарскую гарбату на фруктовым пюрэ (8,5 руб.).

У кафэ больш за дзясятак пасадачных месцаў. Інтэр’ер выкананы ў светлых адценнях з акцэнтам на папяровых люстрах-“воблачках”.

Установа працуе штодзень з 9.00 да 22.00.

Чытайце таксама: У Гродне на Савецкіх Пагранічнікаў адкрылася кавярня ў фармаце “каля дома”