Генеральнае консульства Расіі з 24 сакавіка прымае наведвальнікаў на Гараднічанскай, 40. Адпаведная інфармацыя з’явілася ў Telegram-канале ўстановы.

Аб тым, што расійскае консульства можа пераехаць у былы будынак «Польска Мацеж школьна», 19 сакавіка 2025 года паведаміл са спасылкай на свае крыніцы беларуска-польскі партал Wirtualna Białoruś.

Раней на Гараднічанскай, 40 размяшчалася грамадская арганізацыя польскай меншасці «Польска Мацеж школьна» і грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову. Арганізацыю ліквідавалі ў 2022 годзе, будынкі канфіскавалі. У 2023 нерухомасць выкупіў новы ўладальнік. Па інфармацыі Hrodna.life, пакупніком стала група кампаній «Спектр». Але пазней уладальнік змяніўся, а ля будынка з’явіліся элементы інфраструктуры, характэрныя для консульства: будка аховы на ўваходзе, плот і сістэма відэаназірання.

Чытайце таксама: Чым была «Мацеж» і чаму яе ліквідавалі