Пікет на Дзень Волі ў Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч
Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25 сакавіка. У адносінах да людзей будуць пачынаць спецвытворчасць — гэта значыць, завочныя крымінальныя справы.
Сілавікі паведамляюць, што ў іх ёсць «інфармацыя аб чарговых замежных «сходках». Насамрэч палітэмігранты публікуюць афішы да Дня Волі - гэта не сакрэт.
Таксама сілавікі працягваюць праводзіць вобшукі у кватэрах беларусаў, якія ўжо выходзілі на акцыі ў замежжы. Каля 400 беларусаў прызналі падазраванымі па крымінальнай справе за ўдзел у акцыях, якія прайшлі 26 студзеня за мяжой і былі прымеркаваны да чарговых прэзідэнцкіх выбараў. У кватэрах беларусаў праводзяць ператрусы, маёмасць і нерухомасць арыштоўваюць.
Дзень Волі адзначаюць 25 сакавіка як гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У Гродне Дзень Волі адзначалі ажно да 2021 года. Цяпер акцыі праводзяцца ў асноўным за мяжой.
Чытайце таксама: Як гродзенцы адзначалі Дзень Волі ў мінулым: выстава старых здымкаў адкрылася ў «Цэнтры»
Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…
У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…
Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…
На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…
У будынку на Гараднічанскай, 40 у Гродне, дзе была «Польска Мацеж школьна» і Грамадскі ліцэй…
На вайсковых могілках на Белуша падчас будаўнічых працаў знайшлі мінамётную міну і 76-міліметровы снарад. Гэта…