У Навагрудку і раёне плануюць высечы 252 дрэвы. З іх шэсць — у самім горадзе, а 246 — на могілках раёна.
Шэсць клёнаў высекуць у Навагрудку. Валку таксама правядуць на могілках вёсак Гагарына (42 дрэвы), Брацянка (63 дрэвы), Байкі (87 дрэў). Пры працах трэба абавязкова захаваць надмагіллі.
Навагрудскай раённай ЖКГ валка дрэў абыйдзецца ў 63 000 рублёў. Работы правядуць з 28 сакавіка па 16 траўня. Паўдзельнічаць у дзяржзакупцы можа любая юрыдычная асоба, у тым ліку ІП. У яе павінен быць супрацоўнік з сертыфікатам на правядзенне работ метадам прамысловага альпінізму.
Чым шкодныя дрэвы на могілках?
Справа ў каранёвай сістэме, якая хутка разрастаецца і пашкоджвае помнікі, агароджы і труны. Некаторыя дрэвы пускаюць парасткі, якія прарастаюць на чужых магілах. Да таго ж, за дрэвамі трэба даглядаць падчас лістапада.
У Беларусі высякаць дрэвы на могілках можна толькі з дазволу адміністрацыі. Неабходна спецыяльнае абсталяванне і альпінісцкі рыштунак. Ствалы даводзіцца распілоўваць па частках, таму што пры падзенні яны пашкодзяць надмагіллі.
Чытайце таксама: Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)