У Гродне выставілі на продаж трохпакаёвую кватэру на Парахавым завулку, 3. На адной сцяне – фоташпалеры з мостам Сан-Францыска-Окленд Бэй-Брыдж, на другой – Эйфелева вежа.
Кватэра размешчана на трэцім паверсе дзевяціпавярховага дома. Агульная плошча – 62,5 кв. м, з іх жылая – 36,4 кв. м. Кватэра светлая, з глянцавымі нацяжнымі столямі, якія яшчэ больш павялічваюць прастору. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі, пераробленыя пад зону адпачынку, у зале – вокны да падлогі. Усталявана электрычная цёплая падлога, мэбля і тэхніка прадаюцца разам з кватэрай.





У ваннай нават шторка падабраная пад плітку. Санвузел раздзельны.



У кватэры выгаднае размяшчэнне – блізка аўтавакзал і Скідзельскі рынак, “Еўраопт” – прама ў суседнім доме.
Кошт кватэры – $ 80 000.
Чытайце таксама:



