Былы будынак "Мацежы школьнай". Крыніца: Wirtualna Białoruś
У будынку на Гараднічанскай, 40 у Гродне, дзе была «Польска Мацеж школьна» і Грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, могуць размясціць консульства Расійскай Федэрацыі. Пра гэта піша Wirtualna Białoruś са спасылкай на свае крыніцы.
UPD. З 24 сакавіка 2025 года Генеральнае консульства Расіі ў Гродне сапраўды будзе працаваць на Гараднічанскай, 40. Пра гэта 22 сакавіка паведамілі ў Telegram-канале консульства.
Згодна з рэестрам, кампанія, якая купіла будынак на аўкцыёне ў 2023 годзе пасля ліквідацыі арганізацыі, больш ім не валодае. На фатаграфіі ад чытача бачныя элементы інфраструктуры, характэрныя для консульства: будка аховы на ўваходзе, плот і сістэма відэаназірання.
«Польска Мацеж школьна» працавала з 1995 года. Яна была адной з найстарэйшых польскіх арганізацый Беларусі і адной з найбуйнейшых польскіх грамадскіх школ у свеце. Пры ёй быў грамадскі ліцэй для вывучэння польскай мовы, гісторыі і культуры. Колькасць вучняў даходзіла да 2100 чалавек у год.
Пры «Мацежы» працавала бібліятэка, універсітэт трэцяга ўзросту для пажылых людзей, клуб жанчын «Гараднянка» і іншыя гурткі і ініцыятывы. Таксама «Мацеж» ладзіла метадычныя канферэнцыі для настаўнікаў школ і дзіцячых садкоў, конкурсы для дзяцей і падлеткаў.
Рэпрэсіі супраць арганізацыі пачаліся ў 2021 годзе. Прычынай, нібыта, стала незаконная дзейнасць у сферы адукацыі. Ліквідацыя «Мацежы» была адным з этапаў ціску на польскую меншасць. Ён узмацніўся пасля выбараў у Беларусі 2020 года і быў часткай рэпрэсій у дачыненні да беларускага грамадзянскай супольнасці.
Арганізацыю ліквідавалі ў 2022 годзе. Акрамя таго, праз суд «Мацежы» налічылі 300 тыс. рублёў штрафу і 500 тыс. рублёў нясплачаных падаткаў.
Былы будынак «Мацеж школьнай» прадалі на электронных таргах у сакавіку 2023 года. На аўкцыён заявіўся адзін удзельнік. Ён і набыў будынак за 1 454 тысячы рублёў. Арганізатар аўкцыёну не раскрыў асабістыя дадзеныя пакупніка канфіскаванай у польскай меншасці нерухомасці.
Плошча будынка былой «Матэжы» складае 1 053,7 кв. метра, а плошча ўчастка — 0,12 га. У куплі будынка быў зацікаўлены Станіслаў Семашка, былы прэзідэнт Саюза палякаў Беларусі, які падтрымліваецца ўладамі, і ўладальнік гасцінічнага бізнесу. Таксама ёй цікавілася група кампаній «Спектр», уладальнік ТЦ Kazzarma Mall і тыпаграфіі «Спектр», гандлёвага комплексу Bazzar і некалькі будынкаў у Скідзелі. Кампанія займаецца таксама перавозкамі і гандлем.
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурса Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…