Навіны

Шматдзетнай маці пад Смаргонню адмовілі ў сямейным капітале — не пасуе праца яе мужа

Шматдзетнай маці не прызначылі сямейны капітал, бо яе муж працуе ў Еўрасаюзе. Яго палічылі «дармаедам». Чаму так адбываецца і што рабіць, расказалі ў Смаргонскім райвыканкаме.

Адмова была цалкам законнай, расказала галоўная спецыялістка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Смаргонскага райвыканкама Юлія Лапаціна, піша «Светлы шлях».

Сямейны капітал у Беларусі - гэта аднаразовая выплата шматдзетным сем’ям, якая ў 2025 годзе складае 33 275 рублёў. Яе атрымліваюць сем'і пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга або наступнага дзіцяці, калі бацькі адпавядаюць шэрагу ўмоў. Выкарыстоўваць грошы можна толькі на пэўныя мэты, напрыклад, паляпшэнне жылля, адукацыю дзяцей або медыцыну, але доступ да сродкаў даецца ў асноўным пасля таго, як дзіцяці споўніцца 18 гадоў.

Чаму адмовілі?

Калі маці дзяцей знаходзіцца ў шлюбе, то пры разглядзе заявы ўлічваюць занятасць не толькі яе, але і мужа. Паводле абноўленага закона, перад падачай заявы на налічэнне сямейнага капіталу працаздольны бацька ў поўнай сям'і павінны быць занятым у эканоміцы Беларусі не менш за 6 месяцаў за апошнія 12 месяцаў.

Калі муж працуе за мяжой і не выплачвае страхавыя ўзносы ў ФСЗН Беларусі, ён лічыцца не занятым у эканоміцы. Гэта пазбаўляе сям’ю права на сямейны капітал.

Трэба афармляцца ў Беларусі

Калі бацька ўладкуецца на працу ў Беларусі і адпрацуе не менш за 6 месяцаў, сям’я зможа зноў падаць заяву на атрыманне сямейнага капіталу.

Большасць сем’яў забіраюць грошы датэрмінова

Толькі за студзень 2025 года ў Гродзенскай вобласці мясцовыя выканаўчыя распарадчыя органы прынялі 51 рашэнне аб прызначэнні сямейнага капіталу. Было адкрыта 46 дэпазітных рахункаў у ААТ «ААБ Беларусбанк». У 34 выпадках сродкамі сямейнага капіталу дазволілі скарыстацца датэрмінова.

За 2024 год чыноўнікі Гродзенскай вобласці прынялі 1 113 рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу, было адкрыта 1 046 дэпазітных рахункаў. Выкарыстоўваць грошы датэрмінова за год дазволілі ў 1 408 выпадках.

Чытайце таксама: Мінздароўя прапрацоўвае. Якія медпаслугі хочуць зрабіць платнымі для «дармаедаў» і беларусаў, якія жывуць за мяжой

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025