Актуальное состояние воздуха и направление ветра. Источник: IQAir
Паводле дадзеных сайта арганізацыі IQAir 12 сакавіка індэкс якасці паветра ў Гродне складае 112. Такі паказчык лічаць шкодным для ўразлівых груп насельніцтва. Для параўнання, у Мінску на момант публікацыі індэкс якасці паветра склаў 93. Hrodna.life разабраўся, што адбываецца.
У Гродзенскай вобласці на момант публікацыі амаль такое, як у Гродне, паветра было ў Сапоцкіне — індэкс 111. У Мастах — 108, у Ваўкавыску — 106, у Воранаве і Лідзе — 105. Найлепшы паказчык склаў 97 — у Смаргоні. З абласных цэнтраў у Брэсце індэкс якасці паветра вызначаюць як 104, у Віцебску — 73, у Гомелі - 63, у Магілёве — 73.
IQAir вызначае якасць паветра ў гарадах, дзе ёсць маніторынг гэтага паказчыка. Індэксы могуць быць такімі: добра (0—50), сярэдне (51—100), шкодна для ўразлівых груп (101—150), шкодна (151—200), вельмі шкодна (201—300) і небяспечна (301+).
Паводле дадзеных aqi.in у Беларусі сярэдні ўзровень забруджвання паветра часціцамі PM2.5 зараз складае 34 µg/m³, PM10 — 45 µg/m³. У Гродне — 39 µg/m³ часціц PM2.5 і 52 µg/m³ PM10 (у Мінску — 28 µg/m³ па часціцах PM2.5 і 40 µg/m³ - PM10). Для параўнання, згодна з Белстат, у 2023 годзе сярэднегадавы ўзровень утрымання цвёрдых часціц класа PM10 у паветры Гродна склаў 7 µg/m³. Гэта было ў разы менш за паказнікі ў любым іншым абласным цэнтры Беларусі (у Гомелі было 44 µg/m³, пры тым, што гранічна дапушчальная канцэнтрацыя такога пылу — 40 µg/m³). Рэкамендаваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ўзровень цвёрдых часціц PM2.5 у паветры — 5 µg/m³. Часціцы класа РМ10 — гэта пыл і рэчывы дыяметрам ад 10 мікрон і менш. Часціцы класа РМ2,5 — гэта тонкадысперсныя часціцы і пыл ад 2,5 мікрон і менш. Яны больш шкодныя, бо могуць трапляць глыбока ў лёгкія. Часціцы РМ2,5 і большыя прыносяць, у тым ліку, пыльныя буры.
Чытайце таксама: У гарадах Беларусі вымералі якасць паветра: Гродна апынуўся лепшым з усіх абласных цэнтраў
Прычынай такіх паказчыкаў у Гродне магла стаць пыльная бура, якая прыйшла ў Еўропу з Афрыкі разам з пацяпленнем. Дробны пыл пустыні часам паднімаецца высока ў атмасферу і падае на адлегласці некалькіх тысяч кіламетраў. Па актуальным стане, найгоршае паветра зараз у Польшчы, і яно рухаецца ў бок Беларусі.
У Беларусі з пачатку сакавіка ўстанавілася сухое бязветранае надвор’е без ападкаў, што, у сваю чаргу, таксама прывяло да павышэння канцэнтрацыі пылу ў паветры. Яе крыніцамі сталі як прыродныя, так і антрапагенныя фактары: пыл з адкрытых грунтоў, выкіды ад транспарту і прамысловасці, сціранне дарожнага пакрыцця і дым ад прыродных пажараў, расказалі ў Мінпрыроды. Рассейванню пылу замінала тэмпературная інверсія, з-за якой забруджвальныя рэчывы назапашваліся ў ніжніх пластах атмасферы. Паводле звестак шматгадовых назіранняў, вясной узровень пылу ў паветры традыцыйна ўзрастае.
Падчас пыльных бур зніжаецца бачнасць і пагаршаецца якасць паветра. Часціцы PM2.5 і некаторыя часціцы яшчэ большага памеру могуць заставацца ў завіслым стане ў паветры на працягу доўгага часу. Яны могуць пранікаць глыбока ў дыхальную сістэму, раздражняючы дыхальныя шляхі, абвастраючы існуючыя захворванні і павышаючы рызыку сардэчна-сасудзістых праблем. Акрамя таго, пыльныя буры могуць пераносіць забруджвальныя рэчывы і алергены. Няма пераканаўчых доказаў таго, што PM2.5 з неантрапагенных крыніц, такіх як пыльныя буры, менш шкодны, чым антрапагенныя або створаныя чалавекам крыніцы, такія як згаранне аўтамабіляў, удакладняе IQAir.
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…